Дзякуй Алесю і хлопцам, што знаходзяць у сабе некія скрытыя рэзервы ў такі складаны нялюдскі час, каб ствараць такі якасны прадукт! Гэты альбом не будуць слухаць хіпстэры. Трушныя панкі чарговы раз плюнуць у мой бок за тое, што я здрадзіў нейкай там трушнай панкаўскай ідэі))) Але жывем... Мне вельмі прыемна ВАМ прэзентаваць гэты альбом. Я ўдзячны ВАМ, таму, што шмат хто з ВАС паспрыяў выхаду гэтага альбому. Скажуць: не хапае рэвалюцыйнага запалу. Скажуць: не хапае патрыятычнасці. Скажуць: зусім галавой паехаў))) Мне проста хацелася ВАМ даць трошкі цяпла і дабра...
Мне вельмі прыемна, што вокладку да майго альбому зрабіла мая дачка Дар'я. Я не ведаў што яна зробіць. Я проста сказаў: рабі. Я давяраю тым людзям, з якімі супрацоўнічаю. Тое ж самае і з музыкамі, якія побач. Рабіце! Агромністая падзяка Вальжыне. Яна шмат чаго зрабіла. Яшчэ больш - Жэньке Кучмейна. Ён зрабіў больш, чым мог!)
У альбом павінна была ўвайсці песня на верш "Надпіс на каменні над крыніцай". Але мы з гуртом DZIECIUKI зрабілі варыянт песні на гэты верш даволі ўдала. То я падумаў, што нічога новага не дам рады дасі гучанню гэтай песні. Таму я яе выкрасліў.
Я быў не першы, хто кранаўся да творчасці Уладзіміра Караткевіча. Не прэтэндую на тое, што зрабіў найбольш удала. Няхай будзе найгорш!))) Між тым, было б цікава, каб пагуляцца на падмурку таго матэрыялу, які я прэзентаваў. Думаю, што большасць знаёмая з версіяй Лявона Вольскага на верша "Павешанным 1863 года". Але на маім альбом прысутнічаюць яшчэ песні, якія былі напісаныя значна раней на вершы Караткевіча. Падказка: дзве песні. Пішыце ў каментарах: якая песня і ягоны аўтар)))
https://www.youtube.com/watch?v=qJ9_Jimc1Ws&t=718s